Кныш Антон Сямёнавіч

    Кныш Антон Сямёнавіч

    класны кіраўнік 5 “В” класа настаўнік беларускай мовы і літаратуры

    стаж працы на пасадзе – 13 гадоў

    катэгорыя
     - вышэйшая

    Педагагічнае крэда: “Вучыцца можна і ў прахожага, калі ты ведаеш, чаму хочаш навучыцца” (Г.Л.Олдзі)

    Запаведзі класнага кіраўніка, якіх я імкнуся прытрымлівацца:

    1. Ніколі не прыніжайце, не абражайце дзяцей.
    2. Старайцеся як мага больш часу праводзіць з класам.
    3. Старайцеся адштурхоўвацца ад станоўчых рыс характару канкрэтнага дзіцяці, адзначайце станоўчыя зрухі ў вучобе.
    4. Не бярыце на сябе больш, чым вы ў стане зрабіць.
    5. Працуйце ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі навучэнцаў.
    6. Заахвочвайце дзіцячую самастойнасць з розумам, вучыце іх гэтай самастойнасці.
    7. Будзьце гнуткімі ў адносінах з навучэнцамі.
    8. Умейце вызначыць, дзе трэба быць строгім, а дзе можна пасмяяцца.
    9. Імкнецеся быць справядлівым да ўсіх і ва ўсім, ніколі не даводзьце сітуацыю да канфлікту.

    Класны кіраўнік прагназуе, аналізуе, арганізуе, супрацоўнічае, кантралюе паўсядзённае жыццё і дзейнасць навучэнцаў свайго класа. Сучасны класны кіраўнік у сваёй дзейнасці прымяняе не толькі вядомыя формы выхаваўчай работы, але і ўключае ў сваю практыку новыя формы работы з вучнёўскім калектывам.

    Сапраўдны класны кіраўнік, які валодае тэхналогіяй сваёй дзейнасці, ­­- гэта мудры выхавацель, які ўмее бачыць у кожным сваім выхаванцы асобу непаўторную, унікальную; які глыбока вывучае кожнага вучня на аснове педагагічнай дыягностыкі, гарманізуе адносіны з ім, спрыяе фармаванню дзіцячага калектыву, грунтуючыся на асобасна арыентаваным падыходзе.