Сячко Алена Мікалаеўна
Сячко Алена Мікалаеўна
Класны кіраўнік 8 "Б" класа,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Педагагічны стаж - 26 гадоў
Адукацыя - вышэйшая, БДУ, філолаг
Катэгорыя - вышэйшая
Педагагічнае крэда:
"Праз далучэнне да роднага слова дапамагчы вучням усвядоміць сваё месца ў жыцці"
Сучаснае жыццё ставіць сур`ёзныя задачы падчас выхавання падрастаючага пакалення. Патрыятычнае выхаванне павінна стаць той сілай, якая яднае і дапамагае падрыхтаваць вучняў да дарослага жыцця.

Ад таго, якія каштоўнасці будуць сфарміраваны ў дзяцей сёння, залежыць шлях развіцця нашай краіны. Любоў да роднай зямлі, павага да продкаў, захаванне культуры, шанаванне гісторыі — вось на чым грунтуецца выхаванне. Родная зямля і народ адзіныя.
Немагчыма шчыра любіць свой край, але не ганарыцца сваімі славутымі землякамі. Вучні нашай школы кожны год уносяць свой уклад у захаванне памяці пра знакамітых сыноў беларускай зямлі, удзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях ("Язэп Драздовіч — унікальны талент беларускай зямлі", "Ігнат Дамейка — знакаміты сын беларускай зямлі", "Росквіт Дукорскага маёнтка ў час кіравання Лявона Оштарпа", "Уклад дзейнасці Яўстафія Любанскага ў развіццё Лошыцкай сядзібы", "Значэнне дзейнасці Івана Здановіча для беларускага краю"), выдаюць альманах "100 вялікіх імён Беларусі".

Падчас краязнаўчай работы заўсёды імкнуся зацікавіць сваіх вучняў той багатай спадчынай, якая ёсць у нашай краіне. Хачу, каб дзеці разумелі, як важна любіць сваю Радзіму, свой народ. Каб яны ганарыліся яго мінулым і сучасным, адчувалі сваю адказнасць за тое, што пакінуць будучым пакаленням.
Веданне мінулага свайго роднага краю важна для моладзі. Вялікая Айчынная вайна — гэта складаная гераічная старонка ў гісторыі Беларусі. Подзвіг нашых прадзедаў падчас ваеннага ліхалецця — самы яркі прыклад патрыятызму для дзяцей, асэнсаванне непаўторнасці нашай Бацькаўшчыны, яе лёсу.

Для захавання памяці аб гераічным мінулым нашых продкаў у школе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў:
- НПК "Роля трохвугольніка ў гады Вялікай Айчыннай вайны"; "Іх імёны ў назвах вуліц нашага горада";
- паэтычныя конкурсы ("Ганарымся мінулым, цэнім сучаснае"; "Беларусь пад белымі крыламі");
- экскурсіі па трагічных месцах роднага краю
("Хатынь. Мы помнім твой боль", "Брэсцкая крэпасць — цытадэль Славы", "Курган Славы", "Мемарыяльны комплекс "Трасцянец");
- урокі мужнасці ў школьным Народным музеі баявой славы Маскоўска-Мінскай Пралетарскай дывізіі ( "Зямны паклон вам, ветэраны", "Ёсць толькі імгненне між мінулым і будучым", "Вайна ў лёсе маіх продкаў").

Менавіта такія мерапрыемствы фарміруюць у вучняў пачуццё годнасці, адказнасці, міласэрнасці, дабрыні, павагі і гонару за сваю родную краіну. А гэта важнейшы этап станаўлення грамадзянскасці, выхавання пачуцця патрыятызму.

Загрузка данных на сервер